25 жніўня 2023 года ў актавай зале КУМВП ЖКГ «Драгічынская ЖКГ» адбылася прафсаюзная канферэнцыя. Былі разгледжаны пытанні выканання калектыўнай дамовы за першае паўгоддзе 2023 года, выбары старшыні і скарбніка прафсаюзнай арганізацыі. Са справаздачнымі дакладамі выступілі прадстаўнікі адміністрацыі, старшыня прафсаюзнай арганізацыі.
Новым старшынёй прафсаюзнай арганізацыі абрана Кавальчук Ганна Уладзіміраўна - дыспетчар аўтагаража, скарбнікам - Сахашчык Таццяна Аляксандраўна - бухгалтар.
Дырэктар прадпрыемства - Трыфанаў А.У. уручыў каштоўныя падарункі былому старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Церашкевічу В.А. і скарбніку Шлапак Р.В. за шматгадовую і добрасумленную працу ў прафсаюзнай арганізацыі.
У рабоце канферэнцыі прыняў удзел галоўны тэхнічны інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў МП і КБП - Ланец В. Г., які ў сваім выступленні даў станоўчую ацэнку працы адміністрацыі і прафсознага камітэта па выкананні калектыўнай дамовы за першае паўгоддзе 2023 года.
Ланец В.Г. уручыў Ганаровую грамату абласной арганізацыі прафсаюза Церашкевічу В.А. - начальніку цэха кацельні гаспадаркі, старшыні прафсаюзнай арганізацыі, члену Брэсцкага абласнога Беларускага прафсаюза работнікаў МП і КБП за значны ўклад у развіццё і арганізацыйнае ўмацаванне абласной арганізацыі прафсаюза і шматгадовую плённую працу ў якасці старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі.